Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Грошы

У раздзеле знаходзіцца шмат манет і папяровых купюр розных гадоў выпуску. У час экскурсіі вучні ўважліва слухаюць і пра барацінкі, якія можна нават патрымаць у руках.

Вельмі часта пры правядзенні археалагічных раскопак знаходзяць манеты. Некаторыя з іх захаваліся вельмі добра, а некоторыя амаль разбураны часам. Дапаможная навука, якая займаецца вывучэннем грошай, гісторыяй грашовага абароту, біцця манет, называецца нумізматыка. Такую назву мае і калекцыяніраванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай.

У склад нумізматычнай калекцыі ўваходзіць калекцыя папяровых грошай Расійскай Імперыі, перыяду СССР, Рэспублікі Беларусь, калекцыя манет (XX стагоддзя).

У музейнай калекцыі знаходзіцца 4 барацінкі. Барацінка — неафіцыйная назва медных шэлегаў (солідаў) Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, якія чаканіліся ў 1659‒1668 гадах. Барацінка з’яўляецца сведкай таварнай вытворчасці, рамяства, мясцовых і міжнародных эканамічных сувязей. З энцыклапедычнай і даведачнай літаратуры вядома, што ў 1659 годзе з мэтай паляпшэння фінансавага становішча Рэчы Паспалітай за кошт даходаў манетных двароў у грашовае абарачэнне ўпершыню былі ўведзены медныя соліды, якія ішлі па курсе 3 соліды за 1 грош. Тагачасны загадчык кракаўскага манетнага двара Ціт Лівій Бараціні прапанаваў выпуск новых крэдытных грошай, накіраваных на пакрыццё даўгоў. У 1663 годзе было прынята рашэнне аб новай эмісіі меднай манеты.

У дакументах другой паловы ХVІІ стагоддзя медны солід называўся шэлегам, часам з удакладненнем “грубы” з-за адносна тоўстага манетнага кружка або “чырвоны” з-за колеру манетнага металу. Зрэдку сустракаецца яшчэ і назва барацінчык. У Беларусі барацінкі выпускаў Брэсцкі манетны двор.

Барацінкі ў музейнай калекцыі гімназіі з’явіліся яшчэ ў 2012 годзе. Манеты, знойдзеныя на тэрыторыі Маларыты, − асабліва каштоўныя экспанаты. Тры манеты, памерам паўтара сантыметра, датаваны 1666 годам, адна − 1661. На іх аверсе змешчана выява Яна Казіміра Вазы, на рэверсе − “Пагоня”.

Вядома, што ў Сярэднявеччы людзі кідалі барацінкі за спіну і загадвалі добрае надвор’е. На Вялікдзень сяляне гэтыя манеты раскідвалі ў паўднёвай частцы поля, каб быў вялікі ўраджай.

Раздзелы сайта