Праграма збораў для актывістаў піянерскай дружыны імя Нюры Кіжаватавай была вельмі насычанай. Яна ўключала ў сябе трэнінг «Лідар і лідарства», турнір па гульні піянербол, чэмпіянат па зборы пазлаў "Беларусь і Я».
Галоўным мерапрыемствам збораў быў адкрыты дыялог «Сустрэча на ўсе 100!». Вечарынка ля вогнішча «Агеньчык запрашае сяброў» дала магчымасць удзельнікам падзяліцца ўражаннямі аб новай форме арганізацыі вучобы актывістаў дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў вобласці. Усе ўдзельнікі збораў выказалі пажаданне працягваць сустрэчы ў такім фармаце.



