Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.10.20

Свята піянерскай дружбы

Піянерская дружына раённай гімназіі – адна з самых шматлікіх у раёне. Быць піянерам – гэта асаблівы гонар, але разам з тым і асаблівая адказнасць.

1 кастрычніка ў піянерскай дружыне імя Нюры Кіжаватавай раённай гімназіі адбыўся піянерскі збор, прысвечаны прыёму навучэнцаў 5-х класаў у піянеры. На зборы перад тымi, хто ўступае ў піянеры, выступілі піянеры старэйшага звяна.

Пяцікласнікі далі ўрачыстае абяцанне і распавялі пра законы піянерскай жыцця. Госці і навучэнцы 6-7 класаў, выдатнікі вучобы, пераможцы творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, павязалі гімназістам гальштукі.

У слове ў адказ новыя піянерскія атрады прэзентавалі сябе: праспявалі атрадную песню, распавялі пра піянера-героя, чыё імя будзе насіць атрад. На зборы таксама адбылося ўзнагароджанне лепшых спартсменаў па выніках мінулага навучальнага года. Старшыня піянерскай дружыны Вікторыя Залещук, член дзіцячай палаты Цэнтральнай Рады Грамадскага аб'яднання «Беларуская піянерская арганізацыя», была ўзнагароджана граматай Цэнтральнага Савета за плённую працу і рэалізацыю сумесных праектаў, да 30-гадовага юбілею піянерскай арганізацыі. Нашым пяцікласнікаў ёсць на каго раўняцца !

Раздзелы сайта