Яны пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Дня Маці, даведаліся, адкуль прыйшло гэта свята ў Беларусь і як адзначаецца ў іншых краінах. З вялікай цікавасцю навучэнцы паглядзелі відэаролік «Традыцыі святкавання Дня Маці ў розных краінах свету». Мерапрыемства завяршыла інтэрактыўная віктарына. Старшекласнікі адказвалі на пытанні па такіх катэгорыях: «Гісторыя», «Дзень Маці ў Беларусі», «Дзень Маці на Русі», «Традыцыі», «Вакол святла», «Літаратура», «Сімвалы», «СуперМамы», «Кветкі» . Самыя актыўныя і кемлівыя атрымалі салодкія прызы.
