Першакласнікі 1 "В" класа скончылі вывучэнне курса "Уводзіны ў школьнае жыццё" і вытрымалі маленькі экзамен (адгадвалі загадкі, пазнавалі па апісанні літары, адгадвалі казачных герояў, рашалі задачы і нават танцавалі на фізкультхвілінцы)
А сёння да дзяцей на першы ўрок па "Буквары"зазірнулі вучні 4"Б"класа. Яны для першакласнікаў прачыталі вершы, выказалі словы пажадання, уручылі сувеніры-закладкі, зробленыя сваімі рукамі, і падарылі песню пра першакласніка.