23.10.21Экскурсійная субота.
23 кастрычніка навучэнцы 4 "А" і 4 "В" класаў разам з класнымі кіраўнікамі здзейснілі вялікую экскурсійную паездку. Першым аб'ектам стаў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Тут чацвёртакласнікі наведалі 5 форт, затым новую экспазіцыю «Музей вайны – тэрыторыя свету».
Пабывалі ў абноўленым Музеі паравозаў. Даведаліся пра чыгуначную тэхніку шмат цікавых фактаў. Шосты школьны дзень чацвёртакласнікаў быў напоўнены новымі яркімі ўражаннямі і жаданнем прадоўжыць падарожжа.
