28,29 кастрычніка ў першакласнікаў былі святочнымі днямі. Уся справа ў тым, што дзяцей чакала свята «Прысвячэнне ў першакласнікі», якое для іх падрыхтавала творчая група гімназістаў.
Свята было з конкурснымі заданнямі ад Хрыстафора Баніфацьевіча, з якімі першакласнікі паспяхова справіліся. Таксама ў гасцях у вучняў былі Нязнайка і Вруша, якія вельмі хацелі заблытаць нашых дзяцей. Але хлапчукам і дзяўчынкам дапамаглі старэйшыя таварышы – піянеры піянерскай дружыны імя Нюры Кіжаватавай. Хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі ад іх пажаданні паспяховай вучобы і заўсёды добрага настрою. У адказ першакласнікі падзякавалі хлопчыкам і дзяўчынкам і падарылі ім палымяны танец.
