Усяго для ўдзелу ў выставе было прадстаўлена 38 творчых работ навучэнцаў 2-7 класаў у 6 намінацыях. Больш за ўсё работ было прадстаўлена ў намінацыях "Малюнак", "Навагодняя ялінка" і "Навагодні сувенір-падарунак". Для ўдзелу ў раённым этапе былі адабраны 23 работы ў 5 намінацыях. З нецярпеннем чакаем рашэння журы і рыхтуем новыя творчыя працы. Бо нашы гімназісты ўсе таленавітыя!
