Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.11.21

Дзень нараджэння Дзеда Мароза

18 лістапада ў 1 «А» класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Дзень нараджэння Дзеда Мароза». Аб тым, што дзень нараджэння Дзеда Мароза святкуецца на яго радзіме ў Вялікім Усцюгу (Валагодская вобласць Расіі) з 2005 года расказала дзецям класны кіраўнік Ала Іванаўна Пятрова.

Ідэя адзначаць гэтае свята менавіта 18 лістапада належыць дзецям. На іх думку, менавіта з гэтага дня ў Валагодскай вобласці надыходзіць сапраўдная зіма. Пагаварылі дзеці і пра беларускага дзядулю Мароза, які жыве ў сваім маёнтку ў Белавежскай пушчы. Ён з 2003 года круглы год сустракае гасцей у сваім маёнтку, чытае дасланыя яму лісты і адказвае на іх, падтрымлівае парадак у сваіх уладаннях! Першакласнікі намалявалі партрэт дзядулі Мароза і аформілі выставу ў сваім класным кабінеце і ўжо рыхтуюцца напісаць яму ліст.

 

 

Раздзелы сайта