Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.11.21

Знаёмімся з новымі прафесіямі

25 лістапада ў навучэнцаў 10-11-х класаў адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта. У нас у гасцях былі начальнік Маларыцкага РАСК Асаўцоў Барыс Барысавіч і намеснік начальніка Струнец Дзмітрый Мікалаевіч.

Любая крымінальная справа не можа быць раскрытая без «сучаснага Шэрлака Холмса» – следчага. Прасцей кажучы, следчы – гэта юрыст, які займаецца расследаваннем крымінальных, эканамічных і палітычных злачынстваў. Сёння следчы – гэта мозг следча-аператыўнай групы, дзякуючы якому даказваецца віна злачынца або невінаватасць падазраванага. Старшакласнікі даведаліся пра ВНУ, у якіх можна атрымаць прафесію следчага. Акрамя таго госці не пакінулі без увагі такі від злачынства як вішынг і фішынг і яшчэ раз нагадалі вучняў аб выкананні мер бяспекі пры ажыццяўленні плацежных аперацый.

Раздзелы сайта