Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.12.21

А ў нас - казка!

Навагодняя казка ўжо расчыніла дзверы для нашых гімназістаў.

У фае 1 паверха дзяцей сустракае Шчаўкунок ля навагодняй ёлкі, Клара і Мышыны кароль. Пазналі герояў? Так правільна! Выдатная казка Эрнста Гофмана "Шчаўкунок і Мышыны кароль" у нас у гасцях. Гэтая калядная казка адразу інтрыгуе і захапляе. Яе святочную атмасферу выдатна перадалі нашым гімназістам навучэнцы 10-х класаў. Іх рукамі створаны фантастычна выдатныя фотазоны. А пад столлю параць зграйкі снегіроў, сінічак і вераб'ёў, назіраюць за казачным дзействам. Старшакласнікі падарылі ўсім дзецям адчуванне свята і навагодніх цудаў. А цуды здараюцца, трэба толькі верыць!

Раздзелы сайта