19 студзеня навучэнцы 4-х класаў нашай гімназіі прынялі ўдзел у другім этапе лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства "300 талентаў для Каралевы", якое праходзіла ў горадзе Брэсце ў складзе каманды Маларыцкага раёна.
Гэта Наўрось Паліна, 4 "А" клас і Пішчык Мікіта, 4 "В" клас. Гэтае спартыўнае свята для малодшых школьнікаў штогадовае і праходзіць у некалькі этапаў, па некалькіх лёгкаатлетычных дысцыплінах. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі памятныя медалькі.