Мітынг праходзіў каля воінскага пахавання ахвяр вайны ў г. Маларыта па вуліцы Саўгасная. У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі Маларыцкага райвыканкама, старшыня абласнога савета нацыянальных культур, прадстаўнікі арганізацый горада, навучэнцы агульнаадукацыйных школ горада і прафесійнага ліцэя. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых мірных жыхароў і ўсклалі кветкі і вянкі да помніка.
