У мерапрыемстве прынялі ўдзел Наталля Віктараўна Філіповіч, старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Андрэй Уладзіміравіч Бойка, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, Сяргей Мікалаевіч Губанаў, падпалкоўнік запасу, Анатоль Валянцінавіч Панасюк, першы сакратар РК ГА "БРСМ", Валянціна Козак, інструктар савета Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ і навучэнцы 10,11 класаў гімназіі. Шэрагі першаснай арганізацыі ДТСААФ нашай гімназіі ў гэты дзень папоўніліся 27 навучэнцамі 10 класаў. І на мерапрыемстве адбылося ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў навучэнцам гасцямі сустрэчы. У завяршэнні сустрэчы навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне "Старонкі гісторыі ДТСААФ". Пераможцам у асабістым заліку стаў навучэнец 10 "А" класа Бурда Яўген, а ў камандным – каманда 10 "А" класа. Гэты дзень даў старт мерапрыемствам Месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання і абаронна-масавай работы "Мы спадчыннікі Перамогі, славу Радзімы захоўваем!" у нашай гімназіі. Пра тое, што будзе праходзіць у лютым, мы будзем расказваць. Чытайце нас!
