2 лютага каманды інтэлектуалаў нашай гімназіі – каманда акцябрат «Фантазёры» і піянераў «Эрудыты», пераможцы раённага этапу піянерскага/кастрычніцкага квізаў, прынялі ўдзелы ў абласным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі/кастрычніцкі квіз», які праходзіў у Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры моладзевай творчасці.
Гульня складалася з шасці тураў і рызыка-тура. Кожны тур меў агульную тэму. Задаваліся пытанні з дапамогай аўдыёзапісаў, відэафрагментаў, карцінак. У кожным блоку пытанняў упор рабіўся не толькі на веды, але і на логіку. Інтэлектуальны від адпачынку, дух каманднага спаборніцтва зарадзілі дзяцей энергіяй, пазітывам, смехам і запалам! Каманда акцябрат «Фантазёры» па выніках 6 тураў заняла агульнакаманднае другое месца, «Эрудыты» – 6. Віншуем! Малайцы!
