Конкурс праходзіў у два этапы. На першым, адборачным этапе, спаборнічалі 15 навучэнцаў. Па выніках гэтага этапа ў фінал выйшлі чацвёра васьмікласнікаў: Пачанчук Мікалай, Ніканчук Андрэй, Перашчук Мікіта і Рачынскі Уладзімір. У фінале перамогу атрымаў Пачанчук Мікалай, які навучаецца 8 "В" класа. Яму дастаўся галоўны прыз - стыльная майка з малюнкам геаграфічнай карты і атлас свету. Віншуем пераможцу!
