Вучні выступяць у адной з трох намінацый: "Песні Перамогі", "Песні нашай памяці", "Табе спяваю, Беларусь!" напрацягу 7 дзён. Фестываль-конкурс праходзіць па паралелях, з захаваннем усіх супрацьэпідэмічных нормаў. У першы фестывальны дзень выступалі навучэнцы 5-х класаў. Сёння былі прадстаўлены сольныя і дуэтныя выступленні. Пераможцы фестывалю-конкурсу ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі. З відэа-выступаў пераможцаў будзе складзены вялікі відэа-канцэрт віншаванне вайскоўцам.
