Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.22

Слава арміі роднай у Дзень яе нараджэння!

Сёння, 23 лютага ў вучняў з 1 "А" і 2 "А" класаў прайшоў зусім незвычайны ўрок – урок мужнасці "Слава арміі роднай у Дзень яе нараджэння!". Дзеці сустрэліся з палкоўнікам ПДВ Андрэем Генадзевічам Пятровым. Хлапчукі і дзяўчынкі з заміраннем сэрца слухалі расповед госця аб ваеннай службе, задавалі пытанні і вельмі-вельмі ўважліва слухалі тлумачэнні госця. Дзеці павіншавалі госця з прафесійным святам і запрасілі на сваё свята.

У календары знамянальных дат, агульнарэспубліканскіх свят Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь займае асаблівае месца. 23 лютага гасцямі нашай гімназіі сталі прадстаўнікі самай мужнай прафесіі – афіцэр. Урокі мужнасці ў 10 "Б", 11 "Б" класах правёў Сяргей Канстанцінавіч Папко, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў". Пяцікласнікі ў гэты дзень сустрэліся з сябрам Маларыцкай раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў" Віктарам Іванавічам Хатынюком. Госці сустрэчы гаварылі аб воінскай доблесці і адвазе, аб воінскім абавязку. Аб тым, што ў жыцці кожнага чалавека ў любы час ёсць месца подзвігу. Подзвіг - у добрасумленным выкананні сваіх абавязкаў. Гімназісты падзякавалі гасцям за сустрэчу, пажадалі моцнага здароўя і доўгіх гадоў, выказалі пажаданне сустрэцца яшчэ раз.

Раздзелы сайта