Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.02.22

Прыгожы ў страі, моцны ў баі! Частка 2.

26 лютага ў гімназіі працягнуўся конкурс ваеннай песні і страявой падрыхтоўкі «Прыгожы ў страі, моцны ў баі!».

Сёння быў конкурсны дзень для малодшай узроставай групы – навучэнцаў 5-7 класаў. Выступленне каманд ацэньвалася па тых жа катэгорыях што і ў старэйшай узроставай групе: як знешні выгляд, правільнасць і выразнасць выканання каманд, страявы крок, выкананне песні, дзеянні камандзіра. Аднадушным рашэннем журы перамогу атрымала каманда навучэнцаў 7 "А" класа "Патрыёт", лепшым камандзірам названы Пакроўскі Ілля, 6 "А" клас. Усе класы імкнуліся прадэманстраваць свае ўменні, і былі адзначаны ў розных намінацыях. Віншуем пераможцаў і жадаем новых поспехаў!

Раздзелы сайта