Міжнародны жаночы дзень – гэта вясновае свята, якое штогод адзначаецца ва ўсім свеце 8 сакавіка. У нашай гімназіі святочны настрой панаваў ўжо 4 сакавіка. Атмасферу свята для ўсіх жанчын, дзяўчат і дзяўчынак гімназіі стваралі адзінаццацікласнікі. Хлопцы і дзяўчаты павіншавалі раніцай усіх вясновымі кветкамі, пажаданнямі міру, дабра і дабрабыту. Святочна аформленае фае і фотазона на першым паверсе, настаўніцкая, музычнае суправаджэнне – неаддзельная частка кожнага свята ў гімназіі, прысутнічалі і сёння. Вось яны – моманты нашага свята.
