Спачатку дзеці спаборнічалі ў спартыўнай гульні паміж атрадамі. Перамогу ва ўпартай барацьбе атрымаў 2 атрад. Затым усе былі захопленыя падрыхтоўкай да конкурснай праграмы "Да спаткання, лагер!". Падчас конкурснай праграмы юнакі і дзяўчаты паказалі ўсе свае творчыя здольнасці: спявалі, чыталі вершы, танцавалі, ігралі сцэнічныя эцюды. Закрыццё лагера прайшло ўрачыста і ярка: песні, танцы, жарты, пацешныя казачныя героі нагадалі дзецям пра кожны дзень, праведзены весела і цікава ў нашым лагеры. Усё завяршылася святочнай дыскатэкай і ўзнагароджваннем пераможцаў. Да сустрэчы, любімы лагер!

