У рамках дыялогавай пляцоўкі "Дзень яднання Расіі і Беларусі" 4 красавіка з навучэнцамі 7,8 класаў сустрэлася намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ніна Міхайлаўна Фядосава.
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта дзяржаўнае свята, у нашай краіне яно ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор "Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі (аб'яднання) краін. Наступным важным этапам у развіцці саюзных адносін дзвюх дзяржаў стала падпісанне 25 снежня 1998 года Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавора аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання і Пратакола да яго. У гэтых дакументах прэзідэнты дзвюх краін заявілі аб рашучасці прадоўжыць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту (незалежнасці) дзяржаў - удзельніц Саюза.
