4 красавіка з навучэнцамі 9-11 класаў фізіка-матэматычнага профілю сустрэлася студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, выпускніца раённай гімназіі 2021 года Паліна Пяшко. Студэнтка расказала пра свой факультэт – факультэт тэхналогій кіравання і гуманізацыі, пра асаблівасці паступлення і навучання на дадзеным факультэце. Паліна адказала на пытанні вучняў аб умовах навучання і пражывання.
