Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.04.22

Выбіраем будучую прафесію

7 красавіка з навучэнцамі 10-х класаў нашай гімназіі сустрэўся прадстаўнік “Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны” кафедры акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёл, кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт Яццына Уладзімір Віктаравіч.

У сучасным свеце ветэрынарная медыцына развілася ў адну з найважнейшых галін навукі і практычнай дзейнасці людзей, стала абавязковым атрыбутам сацыяльнага прагрэсу. Акадэмія рыхтуе не толькі ўрачоў ветэрынарнай медыцыны агульнага профілю, але і па напрамках падрыхтоўкі: ветэрынарная бактэрыялогія і вірусалогія, хваробы птушак, ветэрынарная біяхімія, хваробы дробных жывёл, хваробы рыб і пчол, хваробы свіней, гінекалогія і біятэхналогія размнажэння жывёл. Старшакласнікі даведаліся аб умовах прыёму ў ВНУ і ўмовах навучання. Госць адказаў на пытанні дзесяцікласнікаў.

Раздзелы сайта