Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.04.22

ВНУ нашага рэгіёна

19 красавіка з навучэнцамі 10-х класаў сустрэлася адказны сакратар прыёмнай камісіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна» Дзямчук Таццяна Сяргееўна.

Госця расказала старшакласнікам пра факультэты ўніверсітэта, пра тое, якія спецыяльнасці ўпершыню адкрываюцца сёлета. У гімназістаў было шмат пытанняў. Асабліва аб вусных іспытах, якія праводзіць універсітэт па беларускай, рускай літаратурах пры паступленні на філалагічны факультэт. Дзесяцікласнікі, якія наведваюць факультатыўны курс "Уводзіны ў педагагічную прафесію", даведаліся аб субяседаванні, якое праводзіцца пры паступленні з навучэнцамі, якія асвоілі дадзены факультатыўны курс. Таццяна Сяргееўна расказала таксама аб умовах навучання ў ВНУ і пражыванні ў інтэрнаце.

Раздзелы сайта