Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў "Белая Русь", "Беларускі фонд міру", актывісты грамадскага аб'яднання "БРСМ", удзельнікі і пераможцы конкурсу творчых работ "Малая Радзіма і яе развіццё вачыма моладзі", а таксама пераможцы трэцяга і заключнага этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. У складзе дэлегацыі былі і нашы гімназісты: Марыя Бурштын, Яўген Бурда, Маргарыта Федарук, Андрэй Ніканчук, Арцём Піпко, Арына Чурбанава. Навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў нашага раёна таксама мелі магчымасць сустрэцца са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай, сустрэча з якой працягвалася больш за дзве гадзіны. Нашы гімназісты змаглі ўбачыць залу пасяджэнняў, дзе прымаюцца асноўныя законы краіны, сесці ў крэсла сенатара краіны. Для старшакласнікаў таксама была арганізавана экскурсія па верхняй палаце парламента. Аказваецца, ужо больш за пяцьдзесят гадоў тут размяшчаецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Сустрэча атрымалася разнапланавай, насычанай і карыснай для ўсіх. Па словах спікера верхняй палаты Наталлі Качанавай, «патрыятызм - гэта ўсё, што характарызуе чалавека з яго жыццёвымі асновамі. Калі ты разумееш, што ёсць краіна, гэта не нейкае абстрактнае паняцце, а твая краіна, у якой ты нарадзіўся, жывеш, і гэтая краіна развіваецца. У вашай краіне, у вашай сям'і ёсць традыцыі. І ва ўсіх павінна быць добрае стаўленне, пачуццё адказнасці за сваю краіну, за тое, што будзе з табой, тваімі блізкімі, разуменне таго, што за ўсё гэта адказваеш ты».
