Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Школьный музей

ХАРАКТАРЫСТЫКА

краязнаўчага музея “Спадчына”

     Фарміраванне грамадзяніна і патрыёта сёння з’яўляецца галоўнай мэтай і сацыяльным заказам грамадства, які выконвае школа, сям’я, грамадскія арганізацыя. У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь адзначана, што выхаванне цесна звязана з паўсядзенным жыццём, з асаблівасціямі жыццядзейнасці ў рэгіёнах. Чалавек заўсёды з’яўляецца часткай цэлага: народа, нацыі, рэлігійнага вераўспрымання, з якімі ён звязаны непарыўнымі духоўнымі сувязямі як суб’ект адпаведнай культуры.

     Асаблівае значэнне мае такая вылучаная ў Канцэпцыі задача выхавання, як фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, павазе да гісторыі Айчыны, яе культуры. Кожны куток Беларусі захаваў моўныя, фальклорныя, этнаграфічныя і іншыя асаблівасці, звычаі і традыцыі. Адметнасць культурнай прасторы насельнікаў Беларусі ствараюць своеасаблівы вобраз свету, асабістае ўспрыманне навакольнага асяроддзя, у якім фарміруецца духоўны строй чалавека, яго светапогляд, патрыятычныя пачуцці.

     Вядомы літаратуразнавец Адам Мальдзіс лічыць, што чалавека можна параўнаць з птахам, адно крыло якога – мінулае, другое – будучае. Калі не дзейнічае адно крыло, то птах губляе раўнавагу, арыентацыю ў часе і прасторы і непасбежна падае ў прорву бездухоўнасці. Калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, ён становіцца перакаці-полем ці ператвараецца ў засохлую траву – пералёт, якому ўсё роўна, што гіне: культура, памяць, зямля. Каб гэтага не адбылося, у дзяржаўнай установе адукацыі “Маларыцкая сярэдняя школа № 3” дзейнічае краязнаўчага музея “Спадчына”.

       Краязнаўчы музей “Спадчына” размешчаны ў будынку раённай гімназіі на трэцім паверсе і займае адзін пакой агульнай плошчай 55,8 кв.м., сігналізацыя адсутнічае, устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, ёсць вогнетушыльнік. Захоўваецца светавы і тэмпературны рэжым, вільготнасць. Зала музея не мае доступу сонечнага свету, што спрыяе захоўванню музейных экспанатаў. Экспанаты размешчаны на сценах, паліцах.

ГРАФІК

правядзення экскурсій у краязнаўчым музеі “Спадчына”

на 2023/2024 навучальны год

 

 

Панядзелак

Аўторак

Серада

Чацвер

Пятніца

Субота

Час правядзення

экскурсій

08:00-

12:00

08:00-

12:00

08:00-

13:00

08:00-

12:00

08:00-

12:00

08:00-

14:00

 

                                  Кіраўнік музея                                 М.І. Навумчык

Разделы сайта