Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Конференции

2017-2018 учебный год

С наукой в будущее

27 января в г. Жабинка прошёл областной этап конференции исследовательских работ  «С наукой в будущее»,  в котором принимали участие гимназисты 8-х классов Шпетная Ульяна, Кучерук Екатерина в секции «Физика», педагог Путина С.М. Ребята награждены дипломом III  степени. Поздравляем  с победой.

2016-2017 учебный год

Электронная энцыклапедыя Маларыты

У жыцці часта бывае так: чалавек нарадзіўся, вырас, атрымаў адукацыю і пакінуў куток маленства. Але ў памяці назаўсёды застаюцца тыя мясціны, дзе знаходзіцца бацькоўскі дом і дзе спазнаў многія таямніцы і дзівосы роднага краю. Хочацца іншы раз пабываць там, але да яго дзясяткі ці нават сотні кіламетраў. Тады на дапамогу прыходзяць розныя даведнікі, фотаальбомы, фотаздымкі…

Шмат карыснай інфармацыі пра Маларытчыну змяшчаецца ў кнізе “Памяць”, гісторыка-дакументальнай хроніцы раёна (1998). Рэдкасцю ўжо стаў фотаальбом “Маларыта і яе ваколіцы”, які выдадзены ТДА “Інфармацыйнае рэкламнае агенцтва “Паляшук” (2008г., Пінск, тыраж выдання – 1 тысяча экземпляраў, на рускай і англійскай мовах). Другі фотаальбом - “Маларыта і ваколіцы” - убачыў свет на рускай і англійскай мовах у 2010 г. у колькасці 3 тысячы экземпляраў у ТАА “Рэкламна-інфармацыйнае агенцтва “Вячэрні Брэст”. Атрымаць асалоду ад родных краявідаў дапаможа таксама і фотаальбом “Некалькі дзён на Маларытчыне” (2014, тыраж 1 тысяча экземпляраў), які выдадзены ўнітарным прадпрыемствам “Рыфтур”, а таксама фотагалерэя сайта раённай газеты “Голас часу” (адрас:http://www.malorita.by). Звесткі пра  літаратурнае жыццё раёна можна атрымаць, пагартаўшы, напрыклад, “Літаратурную карту Берасцейшчыны” (2008, с.381-400) ці зазірнуўшы ў інтэрнэт на сайт Маларыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (адрас:http://maloritalib.by).

-Звесткі на шматлікіх інтэрнэт-рэсурсах  разрозненыя, найчасцей яны згрупіраваны па той ці іншай галіне жыццядзейнаці паасобку, - гаворыць Таццяна Мартынюк, - настаўніца геаграфіі Маларыцкай раённай гімназіі. – Таму ўзнікла ідэя стварыць краязнаўчы інфармацыйны праект “Электронная энцыклапедыя Маларыты”, дзе ўсё было б сабрана разам і комплексна. За яго ажыццяўленне некалькі месяцаў таму ўзяліся вучні 11 “В” класа Маларыцкай раённай гімназіі Мікіта Бакунін і Лізавета Саўчук.

Між іншым, па выніках работы ХІІ раённай вучнёўскай навукова-даследчай канферэнцыі “Дзеці. Творчасць. Інтэлект” прадстаўлены праект у секцыі “Геаграфія ХХІ стагоддзя: погляд юнага даследчыка” адзначаны дыпломам І ступені. Пазнаёміцца з “Электроннай энцыклапедыяй Маларыты” цяпер можна па адрасе: па адрасе: http://www.gor-gorod.ru.

На галоўнай старонцы размешчаны каляндар, надвор’е ў анлайн-рэжыме, прагноз надвор’я на некалькі дзён, а таксама  некалькі закладак: “Візітная картка”, “Гісторыя горада і раёна”, “Прырода”, “Сацыяльная сфера”, “Нашы землякі”, “Яшчэ…”. У апошняй закладцы можна пазнаёміцца з рубрыкамі “Што паглядзець”, “Галерэя”, “Гэта цікава”, “Геалакацыя”, “Зваротная сувязь”. Рэсурс таксама будзе карысным яшчэ і для гасцей горада. У ім у адным месцы  сабрана неабходная інфармацыя пра расклад руху аўтобусаў і цягнікоў ад станцыі “Маларыта”, пра аптэкі, бальніцу, пункты грамадскага харчавання, АЗС, пункты абмену валют, наяўнасць і браніраванне месцаў у гасцініцы “Юбілейная”. Энцыклапедыя падкажа, што паглядзець у нашым горадзе і дзе можна адпачыць.

Інтэрнэт-рэсурс карысны для гасцей горада. Гэта вельмі зручна, бо ў адным месцы сабрана неабходная інфармацыя пра расклад руху аўтобусаў і цягнікоў ад мясцовай станцыі, аптэкі, бальніцы, пункты грамадскага харчавання, АЗС, пункты абмену валюты, наяўнасць і браніраванне месцаў у гасцініцы. Энцыклапедыя падкажа, што паглядзець у горадзе і дзе можна адпачыць.

У нізе галоўнай старонкі ёсць спасылкі на банеры інтэрнэт-парталаў “Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь”, “Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, “Моладзь Беларусі”, сайты “Маларыцкая раённая гімназія”, “Раённая газета “Голас часу”.  Выкліча цікавасць у наведвальніка і “3D-тур” па цэнтры горада, гарадскім парку і ваколіцах населенага пункта.

— Сваю работу мы прымеркавалі да 450-годдзя горада, — расказвае Мікіта Бакунін. — Упершыню Маларыта згадваецца ў 1566 годзе ў акце рэвізіі Берасцейскага староства як каралеўская вёска Рыта Малая Палескай воласці ў Брэсцкім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. “Электронная энцыклапедыя Маларыты” — своеасаблівы падарунак роднаму гораду да юбілею.

— Работа па стварэнні інтэрнэт-рэсурсу яшчэ не закончана, — працягвае Лізавета Саўчук. — Ён будзе пастаянна папаўняцца новымі матэрыяламі. У нас шмат задум. Упэўнена, што пад кіраўніцтвам настаўніцы Таццяны Аляксееўны мы ажыццявім іх, і “Электронная энцыклапедыя Маларыты” стане энцыклапедыяй у пэўным сэнсе гэтага слова.

                                                               Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Мікіта Бакунін, Лізавета Саўчук і Т.А.Мартынюк.

Фота аўтара.

Мікіта Бакунін, вучань 11 “В” класа раённай гімназіі, на заключным этапе абласной навукова-даследчай канферэнцыі “З навукай у будучыню” прадстаўляў дзве даследчыя работы. Адна з іх – “Стварэнне гульні “Пакары вяршыню” на Java Script”, (секцыя “Інфарматыка”, кіраўнік Алёна Віктараўна Ляўковіч, настаўнік інфарматыкі) – адзначана дыпломам ІІ ступені, другая (падрыхтаваная ў сааўтарстве з Лізаветай Саўчук) – “Краязнаўчы інфармацыйны праект “Электронная энцыклапедыя Маларыты”, секцыя “Геаграфія”, кіраўнік Таццяна Аляксееўна Мартынюк – дыпломам ІІІ ступені.
- Над даследаваннем пад кіраўніцтвам Алёны Віктараўны я працаваў 2 месяцы, – гаворыць Мікіта. – Тэма работы мяне зацікавіла адразу, таму што яна супадае з маімі зацікаўленасцямі і будучай прафесіяй. Планую паступаць ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, каб набыць спецыяльнасць вэб-дызайнера.
- А ў чым сутнасць гульні?
- Cюжэт яе наступны. Галоўны герой прылятае на чужую планету, каб узбагаціцца. Па дарозе яму, вядома ж, сустракаюцца мясцовыя жыхары, якія спрабуюць перашкодзіць. Мэта гульні – сабраць як мага больш сродкаў і дасягнуць вяршыні.
- Мікіта, у чым практычная значнасць даследавання?
- Распрацаваную гульню можна выкарыстаць для выпрацоўкі хуткасці рэакцыі, мыслення. Яна таксама можа быць навучальным узорам падчас урокаў праграміравання, таму што для яе стварэння была выкарыстана мова сцэнарыяў Java Script.
Мікалай 
НАВУМЧЫК.

На здымку: Алёна Віктараўна Ляўковіч і Мікіта Бакунін, вучань 11 “В” класа Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.

2014-2015 учебный год

Поспех юных навукоўцаў

   Некаторыя вучні ўстаноў адукацыі раёна цікавяцца пытаннямі, якія выходзяць за межы школьнай праграмы.Пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў яны штодзень упарта і карпатліва шукаюць і даюць адказы на тое, што цікавіць, праводзяць розныя даследаванні, ставяць вопыты, робяць першыя вынаходніцтвы і нават адкрыцці. Апошняе таму пацвярджэнне - абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “З навукай у будучыню”, якая прайшла ў г.Іванава. Гонар Маларытчыны на ёй абаранялі 3 работы. Алена Галоўчык (8 клас, Хаціслаўская СШ, навуковы кіраўнік Любоў Саўчук) на суд журы прадставіла даследаванне “Векавыя дрэвы Хаціслаўскага сельсавета”; Дзмітрый Кірычук (11 клас, раённая гімназія, навуковы кіраўнік Алёна Ляўковіч) падрабязна расказаў, як ён ствараў камп’ютарную гульню “Падарожжа гімназіста” з дапамогай CONSTRUCT 2; Юлія Русавук (10 “В” клас, раённая гімназія, навуковы кіраўнік Ала Грыцэнка) некалькі месяцаў працавала над тэмаю “Сінтаксічная роля дзеепрыслоўных зваротаў” (на матэрыяле твораў Мікалая Карамзіна і Аляксандра Пушкіна).

Юныя навукоўцы Маларытчыны ўпэўнена дэманстравалі свае веды і напрацоўкі кампетэнтнаму журы, адказвалі на іх пытанні. Школьнікі выступалі з вуснымі паведамленнямі па выбраных тэмах. На працягу 10 хвілін кожнаму з іх неабходна было лаканічна выкласці сутнасць праведзеных даследаванняў. Пры ацэньванні работ таксама звярталася ўвага на ступень самастойнасці прадстаўленай работы, яе грамадска карыснае і практычнае значэнне, творчы характар, абгрунтаванасць, дакладнасць, лаканічнасць і лагічнасць выкладання матэрыялу…

   Па выніках работы вучнёўскай абласной навукова-практычнай канферэнцыi Юлія Русавук узнагароджана дыпломам І ступені, Алена Галоўчык і Дзмітрый Кірычук – дыпломамі ІІІ ступені.

   Хутка Юлія Русавук будзе прадстаўляць раён на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі), які пройдзе ў Мінску.

                                                              Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку:Дзмітрый Кірычук і Юлія Русавук, юныя навукоўцы з раённай гімназіі, са сваімі настаўнікамі Алёнай Ляўковіч і Алай Грыцэнка.

Фота аўтара.

 

 

Фотоматериалы

Разделы сайта