Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Напрамкі дзейнасці

Напрамкі дзейнасці краязнаўчага музея “Спадчына”:

  1. Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць.
  2. Фондавая дзейнасць і ўлік музейных прадметаў.
  3. Афармленне і абсталяванне.
  4. Экскурсійна-прапагандыская дзейнасць.
  5. Экспазіцыйная дзейнасць.
  6. Пошукавая, даследчая дзейнасць.
  7. Культурна-асветніцкая дзейнасць.
  8. Ідэалагічная дзейнасць.

 

       У фондах краязнаўчага музея “Спадчына” цяпер налічваецца 300 экспанаты асноўнага фонду. Тут прылады працы, сялянскія рэчы, мастацкая вышыўка, ткацтва, ткацкія станкі, куфры, ступы, дзіцячая люлька, кнігі, газеты, сельскагаспадарчыя прылады працы.

       Найбольшую каштоўнасць прадстаўляюць экспанаты: кросны, прасы вугольныя, маслабойкі, грэбенечасальнік для лёну, куфры, драўляныя карыты, ступы, адзенне Маларыцкага строю адзення, 4 барацінкі ‒ неафіцыйная назва медных шэлегаў (солідаў) Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, якія чаканіліся ў 1659‒1668 гадах.

     Створаны інвентарная кніга паступленняў музейных прадметаў, ёсць лакальныя дакументы аб дзейнасці музея. На сайце настаўніка Навумчыка М.І. “Альтанка” (адрас: https://mlicej.wixsite.com/altanka/arhiu) ёсць закладка «Музей “Спадчына”».

    З мэтай збору прадметаў даўніны былі арганізаваныя этнаграфічныя экспедыцыі ў некаторыя населеныя пункты Маларытчыны, падчас якіх былі выяўлены экспанаты. Вялікі поспех у папаўненні музея новымі экспанатамі прыносіла дбайная арганізацыя пошукавай работы навучэнцаў падчас канікул. Загадзя навучэнцам тлумачыліся мэты і задачы маючай адбыцца працы, праводзіліся гутаркі аб значэнні помнікаў гісторыі і культуры, аб іх ролі ў вучэбна-выхаваўчай рабоце.

        На працягу 2016 – 2023 гадоў работы музея актывам музея разам з навучэнцамі раённай гімназіі вялася пошукавая работа па зборы гістарычнага інфармацыйнага матэрыялу, экспанатаў…

    Фонды музея выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце раённай гімназіі. У музеі праходзяць урокі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі, выяўленчаму мастацтву, геаграфіі, інфармацыйныя і класныя гадзіны. Вялікае значэнне маюць музейныя ўрокі ў развіцці лексічнага запасу вучняў. Вучні лепш пачынаюць валодаць беларуская мовай і з большай ахвотай яе вывучаюць. Калі вучань бачыць рэч, ведае яе назву, ведае, дзе і як яна выкарыстоўваецца, значыць ён адчувае сувязь гісторыі з жыццём і больш поўна засвойвае матэрыял. Часта экспанаты музея выкарыстоўваюцца як дэкарацыі для правядзення класных мерапрыемстваў, звязаных з народнымі традыцыямі.

     У краязнаўчым музеі “Спадчына” маецца кніга водгукаў, вядзецца журнал уліку праведзеных экскурсій.

Вынікі дзейнасці краязнаўчага музея “Спадчына” за 2016 – 2023 гады

Колькасць наведвальнікаў2114

Колькасць экскурсій165

Колькасць лекцый 15

Колькасць музейных заняткаў36

Колькасць выстаў23

Колькасць масавых мерапрыемстваў18

Цяпер працягваецца збор экспанатаў краязнаўчага музея, іх пашпартызацыя, распрацоўваюцца тэксты новых экскурсій.

 

Разделы сайта