21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе грамадзянінам сваёй краіны, часткай свайго народа. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру сваёй краіны.
Усіх аматараў літаратуры і прыхільнікаў роднага слова сабраў у цэнтральнай бібліятэцы інтэрактыўны перапынак «Гучы, беларуская мова!». Падчас правядзення мерапрыемства загадчыца аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасцi i метадычнай работы Галiна Кучына ўручыла Кiры Струнец зборнік твораў “Мой любы край – мая Берасцейшчына”, у якiм змешчаны творчыя работы пераможцаў і ўдзельнікаў абласнога літаратурна-краязнаўчага конкурсу, прымеркаванага да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Прынялі ўдзел у конкурсе і маларытчане. У выданні прадстаўлены вершы, апавяданні, эсэ на беларускай і рускай мовах дзяцей і моладзі, у якіх яны выказваюць пачуцці да сваёй малой радзімы і краіны.
З вялікім задавальненнем школьнiкi прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Гуляем у роднае слова», якая была накіравана на развіццё творчага мыслення, узбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы.


