Як зацікавіць вучняў фізікай, як знайсці падыход да кожнага з іх і калі двойка носіць стымулюючы характар? На гэтыя і іншыя пытанні падчас майстар-класа «Фізічныя сакрэты” адказала настаўніца вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Маларыцкай раённай гімназіі Пуціна С.М. На майстар-класе прысутнічалі настаўнікі матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, хіміі, біялогіі, геаграфіі.
31 кастрычніка майстар-клас для калег правядзе настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Жыжа Н.І. Запрашаем!

