Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.04.2015

Пра гандаль людзьмі

Грамадскае аб’яднанне «Клуб дзелавых жанчын» (г.Брэст, некамерцыйная арганізацыя, створаная пад эгідай Міжнароднай федэрацыі дзелавых прафесійных жанчын) правяло сустрэчу з вучнямі 9-11 класаў раённай гімназіі.

На ёй размова ішла пра механізмы гандлем людзьмі, формах, метадах, спосабах вярбоўкі. Вучнi даведалiся і пра сацыяльна-псіхалагічны партрэт пацярпелых, зыходзячы з розных форм эксплуатацыі, пра аказанне ім рэінтэграцыйнай дапамогі, вырашэнне праблем гандлю людзьмі на нацыянальным і міжнародным узроўнях, а таксама аб працаўладкаванні за мяжой. Многае, пра што гаварылася, пацвярджалася канкрэтнымі фактамі.

Напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

                                                    Мікалaй НАВУМЧЫК.

На здымку: у час сустрэчы з прадстаўнікамі ГА «Клуб дзелавых жанчын».

Фота аўтара.

Разделы сайта