Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.04.2015

“Добрыя сэрцы” гiмназiстаў

Атрад “Добрыя сэрцайкі” (Хрысціна Астапук, Вікторыя Шачанін, Арцём Андарак, Мікіта Няхаеў, Вадзім Шышук, усе 10 клас) і атрад “Клопат” (Артур Касьянік, Павел Русавук, Сяргей Гарбацэвіч, Лізавета Грышалёва, Настасся Забеліна, усе 8 клас) раённай гімназіі прынялі ўдзел у абласным фестывалі валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў.

   Пад эгідай ўзаемадапамогі і добрых спраў мерапрыемства аб’яднала амаль 300 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Брэстчыны. Арганізатарамі фестывалю-злёту выступілі: Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны камітэт ГА “БРСМ”, Брэсцкі абласны савет ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.

   -Маларытчане ўдзельнічалі ў акцыі “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, у межах якой добраўпарадкоўвалі тэрыторыю на Гаспітальным востраве Брэсцкай крэпасці-героі, - кажа Наталля Асіпук, намеснік дырэктара раённай гімназіі, удзельніца фестывалю-злёту. - Акрамя таго, вучні нашай установы адукацыі таксама сталі актыўнымі ўдзельнікамі патрыятычнай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”, якая прайшла ля Вечнага агню, і  флэш-моба “Вясёлка дабрыні”.

                                                           Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: у час правядзення абласнога фестывалю валанцёрскіх  і цімураўскіх атрадаў.

Фота Наталлi Асiпук.

Разделы сайта