Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.09.2017

На ўспамін - велапаход

Лета для вучняў 11-ых класаў Маларыцкай раённай гімназіі, якія адпачывалі ў аздараўленчым лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем “Брыгада”, запомніцца не толькі цікавымі сустрэчамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, віктарынамі, але і экскурсіямі, паездкамі…

Шмат уражанняў пакінуў таксама і аднадзённы велапаход, ініцыятарам і арганізатарам якога стала Алена Сезік, дырэктар лагера, настаўніца англійскай мовы.

-Яго працягласць склала прыблізна 10-12 кіламетраў, а маршрут быў пракладзены па лясной зоне бліз Маларыты, - расказвае Алена Леанідаўна. – Велапаход быў праведзены ў своеасаблівай форме. Па усім маршруце руху было прыхавана 15 пікетаў. Іх неабходна было адшукаць. Каб знайсці наступны пікет, у кожным папярэднім у форме рэбуса была зашыфравана падказка, дзе ён знаходзіцца.

-Велапаход я ўспамінае яшчэ і цяпер, - кажа Святлана Манько. -Ён быў пазнавальным і карысным для фізічнага развіцця і здароўя. А яшчэ велапаход нас больш здружыў, згуртаваў, паказаў, што значыць адчуваць надзейнае плячо сябра.

-Гэтая вандроўка мяне таксама ўразіла багаццем і разнастайнасцю флоры і фаўны роднага краю, - гаворыць Насця Забеліна. – Мы ж  часцей захапляемся прыгажосцю чужых зямель, едзем і ляціць на адпачынак за мора. Але чужая прыгажосць так і застаецца чужой. Бліжэй за ўсё, мілей сэрцу тыя мясціны, дзе чалавек нарадзіўся і вырас. Велапаход мяне яшчэ раз пераканаў, што пазнанне Радзімы пачынаецца з пазнання малой радзімы, якая нічым не ўступае іншым заморскім краям.

Алена Сезік сказала, што на верасень-лістапад запланавана некалькі велапаходаў выхаднога дня. Маршрут аднаго з іх будзе пралягаць па памятных мясцінах Маларытчыны, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: падчас велапаходу.

 

Разделы сайта