Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.11.2017

Финансовая грамотность

Узнагароды – за фінансавую граматнасць

У кастрычніку на базе СШ №1 прайшоў другі этап (раённы) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Нядаўна ў аддзяленне № 120/24 Цэнтра банкаўскіх паслуг №120 аткрытага акцыянернага таварыства “ААБ Беларусбанк” г.Маларыта (вул.Чырвонаармейская) былі запрошаны пераможцы другога этапу гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва і настаўнікі, якія іх падрыхтавалі.

Першае месца заняла Ганна Якубчык, вучаніца 11 “Б” класа раённай гімназіі (настаўнік Ірына Сацюк). Яна з рук Алега Якубчыка, дырэктара ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”, атрымала Ганаровую грамату ААТ “ААБ Беларусбанк” і  памятную сярэбраную манету “Данскі конь” наміналам 20 рублёў (вага 31,1 грам), якая выпушчана ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. За другое выніковае месца Ніна Упярэнка (вучаніца 10 класа Олтушскай СШ) узнагароджана Ганаровай граматай ААТ “ААБ Беларусбанк” і медна-нікелевай манетай “Слуцкія паясы. Шляхецкі касцюм”, за трэцяе месца Наталля Сымонік, (вучаніца 10 класа Олтушскай СШ, настаўнік Кацярына Алесік) – Ганаровай граматай ААТ “ААБ Беларусбанк” і медна-нікелевай манетай “Слуцкія паясы. Радзівілы”.

Хутка Ганна Якубчык і Ніна Упярэнка прымуць удзел у трэцім этапе (абласным) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.

                                                                                    Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: падчас узнагароджвання пераможцаў другога этапу (раённага) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.

Фота аўтара.

Разделы сайта