Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.11.2017

На шахматным алімпе

СШ №1 г.Маларыта стала месцам правядзення  спаборніцтваў па шахматах у праграме раённай спартакіяды школьнікаў 2017/2018 навучальнага года. За званне лепшага шахматыста змагаліся хлопцы і дзяўчаты 2003 года нараджэння і маладзейшыя. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме.

Сярод хлопцаў у індывідуальным заліку мацнейшым шахматыстам прызнаны Артур Голуб (СШ №1). Ён паказаў прыгожую гульню, умела будаваў камбінацыі на дошцы. Сярэбраным прызёрам стаў Мікіта Сезік (раённая гімназія). Замкнуў тройку лідараў Андрэй Гаркаўчук (Лукаўская СШ).

У дзяўчат у напружанай барацьбе лепшай  шахматысткай стала Юлія Федарук (СШ №1). На другой прыступцы замацавалася Святлана Нушчык (Ланская СШ), на трэцяй – Лізавета Паско (раённая гімназія) і Аляксандра Касачук (Дарапеевіцкі д/с-СШ).

У агульнакамандным заліку лідарам спаборніцтва стала каманда СШ №1 (кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Шахматны гурток” Ігар Якубчык). Другое месца занялі юныя шахматысты раённай гімназіі (падрыхтоўкай вучняў займаліся настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Кацярына Саломнікава і Уладзімір Яромкін),  трэцяе – Ланской СШ (настаўнік фізічнай культуры і здароўя Аляксандр Крэнь).

                                                                                   Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: падчас спаборніцтваў.

Фота аўтара.

Разделы сайта