Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.01.2022

Узнагарода за талент

У ГДК прайшла штогадовая цырымонія ўзнагароджвання таленавітай моладзі Маларытчыны па выніках за 2021 год. На яе былі запрошаны самыя разумныя і працавітыя, спрытныя і творчыя, умелыя і крэатыўныя, вынослівыя і ўдачлівыя. Словам, лепшыя з лепшых.

У тым ліку – і з раённай гімназіі. На традыцыйным мерапрыемстве прысутнічала і кіраўніцтва раёна: старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук, начальнік аддзела па адукацыі Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Стасюк, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.

Святочнае мерапрыемства пачалося з выступлення народнага аркестра народных інструментаў Маларыцкай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Мадзіны Боцвіч. Затым да прысутных у зале звярнуўся старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык. Ён пажадаў дзяўчатам і юнакам здзяйснення ўсіх мар, лёгкай жыццёвай дарогі, ніколі не спыняцца на дасягнутым, працягваць і далей старанна вучыцца і імкнуцца да ўдасканалення, быць мэтанакіраванымі і настойлівымі такімі, як, напрыклад, нашы землякі, ганаровыя грамадзяне Маларытчыны ‒ алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка і былы старшыня калгаса “Запаветы Леніна” Леанід Лявонаў… Шмат цёплых слоў у адрас таленавітай моладзі раёна сказаў і протаіерэй Віктар Паляціла.

Падчас штогадовай цырымоніі дыпломамі і грашовымі прэміямі былі ўзнагароджаны пераможцы другога этапу рэспубліканскай алімпіяды 2021/2022 навучальнага года, пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды 2020/2021 навучальнага года, пераможцы абласной канферэнцыі работ даследчага характару “З навукай у будучыню” і з раённай гімназіі.

Ад імя ўзнагароджаных на ўрачыстым мерапрыемстве выступіла вучаніца 10 “А” класа раённай гімназіі Маргарыта Федарук. Яна выказала словы ўдзячнасці і падзякі за аказаны гонар, запэўніла, што моладзь Маларытчыны зробіць усё магчымае дзеля далейшага росквіту нашай краіны.

Закончылася штогадовая цырымонія ўзнагароджвання таленавітай моладзі Маларытчыны навагоднім сюрпрызам-віншаваннем ад Дзядулі Мароза і Снягуркі.

                                                                                 Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: узнагароды атрымліваюць вучні раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта