Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.01.2022

Канікулы з карысцю!

Нашы гімназісты лепш за іншых ведаюць, што адпачываць трэба з карысцю. Менавіта так праводзілі свой вольны час у перыяд зімовых канікул 50 выхаванцаў сезоннага аздараўленчага лагера "Разумнікі і разумніцы" на працягу 6 дзён.

Зімовае надвор'е такое пераменлівае, але нашы дзеці здолелі "злавіць" лыжню і правесці некалькі гадзін на свежым паветры, катаючыся на лыжах на стадыёне гімназіі. Кожны атрад здзейсніў прагулку па навагоднім горадзе і зрабіў сэлфі каля галоўнай гарадской ёлкі. А колькі творчых мерапрыемстваў было ў юнакоў і дзяўчат ля нашай навагодняй елкі, колькі гульняў і вясёлых канкураў было на працягу 6 дзён! Тэматычныя дні змены былі напоўнены цікавымі сустрэчамі, конкурсамі, гульнямі ў спартыўнай зале і на свежым паветры, тэатральнымі пастаноўкамі, танцавальнымі і гульнявымі праграмамі. Нашы дзеці правялі 6 дзён канікул з карысцю, адпачылі і з новымі сіламі ўступілі ў трэцюю навучальную чвэрць, дзе іх чакае шмат розных мерапрыемстваў. Жадаем усім поспехаў у вучобе і творчасці і да сустрэчы на ​​вясновых канікулах.

Разделы сайта