Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Маларыцкі строй адзення

 Цяпер у музеі прадстаўлены 11 жаночых касцюмаў Маларыцкага строю адзення і 2 платы (наміткі).

Маларыцкі строй − традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Заходнім Палессі. Бытаваў у ХІХ − сярэдзіне ХХ стагоддзя пераважна ў Маларыцкім і на поўдні Кобрынскага раёнаў. Адметны архаічнасцю, класічнай завершанасцю форм адзення, арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын, выкарыстаннем багата аздобленых дэкаратыўных тканін. Летні жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца, фартух. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі і адкладным каўняром. Аздаблялі чырвона-карычневым геаметрычным арнаментам, скампанаваным у папярочныя палосы ў верхняй частцы рукава, на плячах, манішцы і па краі каўняра. Гарманічным спалучэннем натуральнага колеру бела-шэрай і карычнева-чырвонай воўны, белага лёну і пянькі вылучаюцца пругкія накшталт лямцу святочныя спадніцы − буркі, характэрныя толькі для Маларыцкага строю. Фартух (1- і 2-полкавы) часта меў дэкаратыўныя вышытыя завязкі. Падпяразвалі спадніцу тканым на кроснах чырвоным поясам.

           

Асаблівую выразнасць касцюму надавала намітка, якую, у адрозненне ад намітак іншых строяў, багата аздаблялі вышыўкай: разеткамі-зоркамі на адным рагу і ўзорыстым шлякам на двух краях. У касцюме свацці своеасаблівай маляўнічасцю вызначаўся галаўны ўбор (каробачка-лямец, аздобленая разнаколернымі паскамі саціну, шоўку, тасёмкамі, пацеркамі і двума пукамі-рожкамі пярэстафарбаванага пер’я).

ИЗУЧЕНИЕ ТРАДИЦИОННОГО ЖЕНСКОГО КОСТЮМА МАЛОРИТСКОГО СТРОЯ УЧАЩИМИСЯ СРЕДНИХ ШКОЛ

                            

МАЛАРЫЦКІ СТРОЙ

05.06.2018

Маларыцкі строй адзення. Ім захапляюцца і ў Кітаі

Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці не адзін раз прымаў удзел у фестывалях, выставах, кірмашах, якія праводзіліся ў розных краінах свету. Нашы майстры там дэманстравалі свае тканыя, вышытыя, плеценыя работы. Маларыцкі строй адзення – багатая культурная спадчына, якую захавалі нашы продкі. Ён, напэўна, самы дасканалы не толькі на Брэстчыне, але і ва ўсёй Беларусі. Яго, на думку многіх спецыялістаў, можна смела назваць эталонам народнага ткацтва. Цяпер маларыцкім касцюмам захапляюцца і ў Паднябеснай.

раскрыть » / « свернуть

Маларыцкі народны касцюм

Беларускі народны касцюм — гэта багатая энцыклапедыя традыцыйных мастацкіх жаночых рамёстваў. У ім увасобіліся лепшыя дасягненні мастацкай творчасці беларускіх  жанчын у галіне ручнога ўзорыстага ткацтва, вышыўкі.раскрыть » / « свернуть

Зберагчы традыцыі

Маларыцкі строй адзення — багатая культурная спадчына, якую захавалі нашы продкі. Ім захапляюцца не толькі мастацтвазнаўцы, але і многія сучасныя модніцы.раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта