Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.01.2023

Рэспубліканскі сацыяльна-спартыўны праект “Мой школьны футбольны клуб”

Маларыцкая раённая гімназія стала апорнай установай адукацыі па развіцці масавага футбола. Гэта стала магчымым пасля ўключэння яе ў рэалізацыю рэспубліканскага сацыяльна-спартыўнага праекта “Мой школьны футбольны клуб”.

Ён каардынуецца асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў. Праект накіраваны на развіццё масавага футбола, на аказанне ўсебаковай  мэтавай дапамогі тым установам адукацыі краіны, якія актыўна развіваюць і прасоўваюць гэты від спорту. 

Днямі ў раённай гімназіі пабывалі кіраўнік рэспубліканскага сацыяльна-спартыўнага праекта  “Мой школьны футбольны клуб”  Вячаслаў Антоненка і начальнік аддзела масавага футбола асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Віталь Валасюк. У якасці падтрымкі юным футбалістам раённай гімназіі яны перадалі  мячы футбольныя, конусы, фішкі, манішкі, майкі,  маленькія вароты (пара), а таксама ўзнагародную атрыбутыку: кубкі, медалі, дыпломы, памятныя статуэткі…

Разделы сайта