11.04.2017“Залатыя рыбкі” Маларытчыны
На базе Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна прайшоў фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы чэмпіёнкі свету і Еўропы Аляксандры Герасімені. У спаборніцтвах прыняло ўдзел больш за 70 вучняў з устаноў адукацыі Маларытчыны. Фестываль праводзіўся ў 2 узроставых групах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак: “Малодшая група, вучні 3 класа”, і “Старэйшая група, вучні 4 класа”. Суддзі вызначалі лепшых плыўцоў на дыстанцыі 25 метраў вольным стылем. Пераможцы вызначаліся як у камандным, так і індывідуальным заліках.
Читать далее »