Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.04.2017

“Залатыя рыбкі” Маларытчыны

На базе Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна прайшоў фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы чэмпіёнкі свету і Еўропы Аляксандры Герасімені. У спаборніцтвах прыняло ўдзел больш за 70 вучняў з устаноў адукацыі Маларытчыны. Фестываль праводзіўся ў 2 узроставых групах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак: “Малодшая група, вучні 3 класа”, і “Старэйшая група, вучні 4 класа”. Суддзі вызначалі лепшых плыўцоў на дыстанцыі 25 метраў вольным стылем. Пераможцы вызначаліся як у камандным, так і індывідуальным заліках.

На першае агульнакаманднае першае месца ў фестывалі “выплылі” вучні раённай гімназіі (настаўнікі Ірына Ярац і Уладзімір Яромкін). Гэтая перамога заваявана, дзякуючы Арцёму Мірчуку (І месца, 3 клас), Раману Ківачуку (ІІ месца, 3 клас), Кацярыне Сезік (І месца, 3 клас), Кацярыне Алесік (ІV месца, 3 клас), Паўлу Сядову (І месца, 4 клас), Ягору Ананічу (ІІІ месца, 4 клас), Сафіі Барысюк (І месца, 4 клас), Алесі Волчук (ІІІ месца, 4 клас).

Акрамя таго, падчас фестывалю плавання “Залатая рыбка” таксама прайшлі спаборніцтвы сярод сямейных эстафетных каманд (дыстанцыя 3 х 25 вольным стылем). У выніковай табліцы першая месца заняла сям’я Мірчукоў з раённай гімназіі ў складзе Міхаіла (бацька), Алёны (маці) і Арцёма (сын), другое – сям’я Касцючыкаў з СШ №1 у складзе Руслана (бацька), Таццяны (маці) і Аксаны (дачка).

                                                             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: “залатыя рыбкі” раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Разделы сайта