Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.10.2014

Як вучыць, каб школьнік стаў граматным?

Аб гэтым ішла размова падчас правядзення абласнога  семінара  «Асноўныя спосабы фарміравання арфаграфічнай граматнасці вучняў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі».

  Аб гэтым ішла размова падчас правядзення абласнога  семінара  «Асноўныя спосабы фарміравання арфаграфічнай граматнасці вучняў першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі». Яго арганізатарамі выступілі: упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі і аддзел адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага  райвыканкама. Семінар прайшоў на базе ўстаноў адукацыі райцэнтра. У яго рабоце прынялі ўдзел спецыялісты (метадысты), якія курыруюць арганізацыю адукацыйнага працэсу на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў рэгіёнах Брэстчыны.

  -Арфаграфічная пісьменнасць - адна з частак агульнай моўнай культуры чалавека, -  адзначыў падчас адкрыцця семінара Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама. - Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў і настаўніка, і вучня. Павышэнне арфаграфічнай пісьменнасці было і застаецца адным з галоўных пытанняў методыкі мовы. Поспех навучання арфаграфіі залежыць ад многіх фактараў, таму што вывучэнне яе правіл – вельмі складаная, крапатлівая штодзённая праца. І настаўніку трэба так арганізаваць вучэбную дзейнасць на ўроку мовы, каб гэты працэс быў больш хуткім і лёгказасваяльным.

Якія неабходна прымяняць метады, прыёмы, каб вучні змаглі  свядомага авалодаць правіламі? З дапамогай якіх эфектыўных сродкаў, тэхналогій настаўніку неабходна забяспечыць паступальны рух у выпрацоўцы трывалых арфаграфічных навыкаў? На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі абласнога семінара і атрымалі адказы, наведваючы гарадскія ўстановы адукацыі Маларыты.

  У СШ №1 Таццяна Кашэпа, намеснік дырэктара, акцэнтавала ўвагу прысутных на праблеме навучання арфаграфіі і шляхах яе вырашэння, на прычынах арфаграфічных памылак і шляхах іх папярэджання, расказала аб метадах і прыёмах фарміравання арфаграфічнай пільнасці вучняў. Вікторыя Астапук, настаўніца пачатковых класаў, правяла майстар-клас «Развіццё арфаграфічнай пільнасці на ўроках рускай мовы сродкамі слоўнікавай работы».

Сваім багатым вопытам работы падзяліліся і настаўнікі раённай гімназіі. Таццяна Пракошына, намеснік дырэктара, расказала, як выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій уплывае на павышэнне якасці навучання і выхаванне малодшых школьнікаў. Цікавым быў і праведзены Жаннай Клюнчык, настаўніцай пачатковых класаў,  фрагмент ўрока ў 2 класе, а Наталляй Заляшчук, настаўніцай пачатковых класаў, – факультатыўны занятак у 2 класе па тэме семінара. Людміла Сцепанюк, настаўніца пачатковых класаў,  прадэманстравала, як творчая дзейнасць малодшых школьнікаў у працэсе стварэння мультфільмаў фарміруе арфаграфічную граматнасць.

  Шмат карыстана для сябе ўдзельнікі семінара ўзялі і ў педагогаў СШ №2. Таццяна Яцура, кіраўнік метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў,  расказала, якую ролю мае метадычнае фарміраванне для павышэння прафесійнага ўзроўню педагога ў пытаннях фарміравання арфаграфічнай граматнасці вучняў. Тамара Тарноўская, настаўніца пачатковых класаў, правяла майстар-клас па тэме «Фарміраванне  навыкаў хуткага чытання як адна з умоў граматнага пісьма».

  Напрыканцы семінара адбылося выступленне тэатральнага калектыву «Вясёлы перапынак» Маларыцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, падрыхтаванае пад кіраўніцтвам Зоі Ляшчынскай. Яно называлася «Урок – пазакласны занятак як спосаб пераемнасці ў фарміраванні  арфаграфічнай  граматнасці вучняў».

  Вынікі  работы былі падведзены з удзелам Таццяны Лаўрэенка, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама, Таццяны Чанавай, галоўнага спецыяліста упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Міраславы Крывушынай, метадыста ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі».

                                                 
             Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках:  у час правядзення абласнога семінара ва ўстановах адукацыі г.Маларыта па пытаннях фарміравання арфаграфічнай граматнасці вучняў пачатковых класаў. 

Разделы сайта