Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вялікая Айчынная вайна

У краязнаўчым музеі сёння захоўваецца 40 пісьмаў з фронту. 39 з іх маюць канкрэтных адрасатаў у 11 населеных пунктах раёна. На салдацкіх трохвугольніках стаяць паштовыя штампы, датаваныя 1943−1945 гадамі. Амаль палова пісем адрасавана маці, столькі ж − жонкам і толькі чатыры − бацьку. Напісаны лісты на рознай паперы: звычайных аркушах са школьных сшыткаў ці блакнотаў, адваротным баку казённых бланкаў, абрыўках плакатаў, на паштовых картках, нават на тонкіх картонках.

Памятыя і пажаўцелыя, нават парыжэлыя ад часу, з тэкстам, які ўжо не заўсёды выразна чытаецца, яны найчасцей напісаны звычайным алоўкам ці сінімі чарніламі, якія выцвілі. Некаторыя абвугленыя, з пабляклым штампам палявой пошты і адзнакамі ваеннай цэнзуры. Але якой незвычайнай цеплынёй, сардэчнасцю і шчырасцю прасякнуты кожны радок у пісьме, колькі ўкладзена ў яго чалавечай дабрыні, веры, спагады, любові, шчырасці…

У асноўным у пісьмах з вайны − кароткія звесткі пра тагачаснае жыццё на фронце, у тыле, а таксама пра штодзённую барацьбу з ненавісным ворагам. Кожнае пісьмо з фронту з’яўлялася сведчаннем таго, што чалавек яшчэ жывы, ваюе з ворагам ці ляжыць у шпіталі. Гэтыя лісты чакалі штодзень, а атрымаўшы, з нецярпеннем чыталі ўсёй сям’ёй і плакалі ад радасці. Іх паказвалі родным, суседзям і былі вельмі задаволенымі. Салдацкія трохвугольнікі − унікальная старонка Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя маленькія гістарычныя дакументы мінулага ліхалецця маюць асаблівую каштоўнасць, бо звязваюць у адно цэлае час, памяць і забыццё. Звязваюць мінулае, сучаснае і будучае.

У франтавых пісьмах дакладна перададзена атмасфера ваеннага ліхалецця. Па словах маларытчан, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, франтавыя пісьмы найчасцей пісаліся тады, калі спрыялі абставіны: паміж жорсткімі баямі, у акопах пад свіст куль, гул артылерыйскай кананады, разрывы снарадаў і бомб, на тумбачках у шпіталях і бліндажах, нават на прыкладзе вінтоўкі, на лясным пяньку, у зямлянцы. Няроўны почырк ад рукі, якая дрыжыць, звычайныя пытанні да жонкі, дзяцей і бацькоў, перажыванні і нават прызнанні ў каханні. Лісты з палёў баёў надзвычай дакладна паведамляюць пра тое, што, дзе, калі і як было. Колькі ў іх цеплыні, веры, пяшчоты, надзеі, любові і клопату пра самых блізкіх і дарагіх сэрцу людзей! І ні аднаго дрэннага слова! Вайна, здавалася, адступала, калі салдат даставаў аркуш паперы, аловак і пісаў дадому. Пісаў пра тое, што думаў, перажываў, пра што марыў, як будзе араць, сеяць, касіць.

ПОДВИГ ЛЁТЧИКА НА МАЛОРИТЧИНЕ В ГОДЫ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ

СВИДЕТЕЛИ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ В МОЕЙ СЕМЬЕ

                          Альбом

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

ЗБОР ПОМНІКАЎ І ВОІНСКІХ ПАХАВАННЯЎ

06.05.2023

Краязнаўчы музей “Спадчына” раённай гімназіі захоўвае некаторыя фотаздымкі і дакументы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Марка Ярмашука

У фондзе краязнаўчага музея “Спадчына” раённай гімназіі захоўваюцца некаторыя фотаздымкі і дакументы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Марка Ярмашука, а таксама яго нямецкая трафейная запісная кніжка чорнага колеру. У ёй Марк Пятровіч занатоўваў паштовыя адрасы сваіх саслужыўцаў, некаторыя звесткі з ваеннага жыцця. Дарэчы, там ёсць і тэксты песень, і проста любімыя вершы пра перамогу над фашызмам, пра мірнае стваральнае жыццё, каханне, смех дзяцей, аднаўленне разбураных вёсак і гарадоў. Запісы зроблены чарнільнай ручкай прыгожым роўным почыркам.

раскрыть » / « свернуть
15.04.2020

Партызанскі рух на Маларытчыне. Вуколі Кодуа

У краязнаўчым музеі “Спадчына” раённай гімназіі захоўваюцца ўспаміны грузіна Вуколі Лаўрэнцьевіча Кодуа, які быў партызанам, сакратаром  партбюро атрада імя Жукава брыгады імя Сталіна. Успаміны напісаны ім самім і датаваны ліпенем 1979 года.  У даведачнай картцы на ўдзельніка прыгранічных баёў 1941 года падаюцца кароткія біяграфічныя звесткі былога партызана, які ваяваў на Маларытчыне.раскрыть » / « свернуть
22.03.2023

“9 кастрычніка 1942 года карнікі спалілі вёску Зялёныя Буды,” – успамінае Надзея Сацюк

Надзея Сацюк – чалавек, вядомы многім на Маларытчыне. Сорак адзін год яна працавала медыцынскай сястрой у Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы, а пасля выхаду на заслужаны адпачынак працяглы час гандлявала на гарадскім рынку. Жанчына ў сваім павільёне “У Паўлаўны” прадавала садавіну, гародніну.  Аднак мала хто ведае, што Надзея Паўлаўна цяпер – апошні жыхар вёскі Зялёныя Буды.

раскрыть » / « свернуть
02.10.2023

Вольга Рыгораўна Карабчук бачыла вайну на свае вочы

У аграгарадку Чарняны ёсць помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і аднавяскоўцам. А за ім, у некалькіх метрах, стаіць яшчэ невялікі помнік ахвярам фашызму, які пастаўлены на месцы хлява, дзе былі спалены мясцовыя жыхары. Ля помніка – раней часта, цяпер радзей – бывае 86-гадовая Вольга Карабчук. Шлях ад свайго дома да гэтага жалобнага месца жанчына праклала яшчэ 70 гадоў таму. І кожны раз, як наведваецца сюды, слёзы самі бягуць з вачэй.

раскрыть » / « свернуть
20.07.2022

Марыя Струк: юнацтва, абпаленае вайной

Шмат часу прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Можна многае забыць, не згадваць і не ўспамінаць, выкінуць і выкрасліць з памяці. Але для сведкаў вайны нязменным застаецца адно – боль і памяць аб тых трагічных і крывавых падзеях. 97-гадовая маларытчанка Марыя Струк таксама не ў сілах забыць падзеі вайны. Яна не адпускае жанчыну, жыве ў яе сэрцы. Марыя Пятроўна не можа растлумачыць парадокс: чым далей адыходзяць гады мінулага ліхалецця, тым ярчэй успаміны аб іх. Магчыма, штуршком сталі і падзеі на ўсходзе суседняй Украіны. Цяпер  жанчыне часта сняцца сны ваеннага часу. У іх вяртаецца туды, дзе партызаніла, дзе не раз глядзела смерці ў вочы, дзе назаўсёды развіталася са многімі сваімі баявымі таварышамі. Да гэтага часу не загойваюцца ў Марыі Струк  шрамы і рубцы на сэрцы, нанесеныя вайной. Яны вярэдзяць успаміны, апякаюць болем і душэўнымі пакутамі.

раскрыть » / « свернуть
18.11.2022

Фотаздымкі як напамін аб ваеннай трагедыі

Масквіч Глеб Цу­калаў краязнаў­чаму музею “Спадчына” Маларыцкай раён­най гімназіі пера­слаў 4 копіі фота­здымкаў, звязаных з трагічнымі падзея­мі Вялікай Айчын­най вайны, якія ад­бываліся на тэры­то­рыі Маларытчыны.

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта