Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вышыўка

Тут размешчана 23 вышытыя карціны, сабраныя падчас экспедыцый у населеныя пункты раёна: в.Збураж, Чарняны, Мельнікі, Хаціслаў, Чарняны, Макраны, Лукава, Замшаны.

25.02.2022

“Маляваннем” карцін ніткамі займаецца Таццяна Варабей

Калі глядзіш на карціны Тамары Варабей, то ствараецца ўражанне, што яны не вышыты, а быццам намаляваны алеем, фарбамі ці то алоўкам. У гэтым нядаўна маглі ў чарговы раз пераканацца маларытчане і госці горада. Работы Тамары Варабей можна было ўбачыць падчас выставы-кірмашу народных промыслаў і рамёстваў “Незабытыя рамёствы” ў межах І Маларыцкага міжрэгіянальнага фестывалю народнай творчасці “Са спадчынай продкаў – у будучыню”, які праходзіў 23 ліпеня ў гарадскім парку. Між  іншым, першая публічная выстава работ Тамары Варабей “Ніткі душы” адбылася яшчэ ў 2018 годзе ў раённай бібліятэцы. Тады на суд наведвальнікаў бібліятэкі яна прадставіла некалькі вышытых крыжыкам карцін.

раскрыть » / « свернуть
04.05.2012

Пад музыку рука «малюе» свой узор

…На фоне блакітнага неба, раскінуўшы ў імклівым палёце над марскімі хвалямі свае белыя крылы, ляціць чайка, адчыніўшы дзверы, застылі ў чаканні святочнага цуду дзеці, зялёнаю галінкаю запрашае да сябе цяністы сад – усё гэта сюжэты карцін, якія “намалявала” на тканіне, з дапамогай іголкі і рознакаляровых нітак маларытчанка Вольга Жуліна. Настолькі акуратна зроблены яе работы, што калі пільна не прыглядацца, можна нават не заўважыць маленькія крыжыкі, з якіх сабраны малюнак.раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта