Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.10.2014

Зацікавіла народная вышыўка

   Краязнаўчы музей “Спадчына” раённай гімназіі часта прымае наведвальнікаў. Ён быў ўрачыста адкрыты ў лістападзе 1998г. Цяпер у музеі захоўваецца шмат цікавых экспанатаў, якія пацвярджаюць своеасаблівую непаўторнасць і ўнікальнасць нашага краю. Гэтую думку яшчэ раз пацвердзілі і спецыялісты з Мінска, якія нядаўна спецыяльна прыехалі ў Маларыту. Галіну Рудніцкую, майстра народнай творчасці, члена ГА “Беларускі саюз майстроў”, выкладчыка беларускай народнай вышыўкі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, і Юлію Аўсяннікаву-Багданоўскую, намесніка дырэктара выдавецтва “ТАА Саторыс”, у першую чаргу зацікавіла калекцыя вышытых ручнікоў і Маларыцкі строй адзення, якія сабраны ў музеі.

-Маларыцкі строй адзення, яго вышыўка – сапраўды ўнікальная з’ява, - кажа Галіна Рымаўна. – Такога багацця, непаўторнасці і арыгінальнасці, як у нас, яшчэ трэба пашукаць! Мяне, як спецыяліста, здзіўляе  і захапляе многае. Наогул, Маларытчына – а ў гэтым я пераконвалася не адзін раз – край адметны ў многіх аспектах.

-А для чаго вы завіталі ў музей раённай гімназіі?

-У ім жа такое багацце вашага краю сабрана! - кажа Галіна Рудніцкая. – Так многа і ў адным месцы. У Маларыце мы не першы раз. У гэты музей хацелася трапіць некалькі месяцаў таму ў час нашага апошняга візіту ў райцэнтр. Па розных прычынах тады завітаць не атрымалася. Сапраўдную асалоду ад сабранага тут атрымалі зараз. Мы вывучаем тэхналогію, прыёмы традыцыйнай вышыўкі, збіраем яе геаметрычныя ўзоры. Усё гэта робіцца для таго, каб адрадзіць прыёмы, якія практычна ўжо забыты і зніклі. Носьбіты ж іх паступова адыходзяць у іншы свет. Такое багацце страціць нельга. Гэта зусім недаравальна. Асноўная мэта нашага візіту ў музей раённай гімназіі – сфатаграфаваць, зафіксаваць, запісаць усё, што магчыма, пра вышыўку Маларытчыны. Каб не згубілася, не страцілася, не забылася багацце краю, каб яно адрадзілася.

                                                         Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: майстры народнай вышыўкі Галіна Рудніцкая іЮлія Аўсяннікава-Багданоўская з Мінска ў музеі раённай гімназіі разглядаюць узор вышыўкі на ручніку з Маларыцкага строю адзення.

Фота аўтара. 

Разделы сайта