Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.11.2014

Вучыць так, каб дзіцяці хацелася вучыцца

На базе раённай гімназіі прайшоў раённы этап ІІ абласнога конкурсу «Мультымедыйны урок у адукацыйнай практыцы педагога».

   На базе раённай гімназіі прайшоў раённы этап ІІ абласнога конкурсу «Мультымедыйны урок у адукацыйнай практыцы педагога». Творчае спаборніцтва праводзілася ў трох ўзроставых групах: 1-4 класы, 5-9 класы і 10-11 класы. На першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі прымаліся конкурсныя ўрокі па 6 прадметах школьнага курсу, на другой і трэцяй – па 9. Абавязковай умовай для ўдзелу у спаборніцтве была наяўнасць сертыфіката карыстальніка інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. Канкурсанты на завочны тур на суд журы прадстаўлялі распрацаваны па пэўнай тэме ўрок (урокі) з абавязковым уключэннем у яго структуру і змест медыя- і мультымедыя кампенентаў, якія забяспечваюць нагляднасць вучэбнага матэрыялу, яго інтэрактыўнасць і даступнасць успрыняццю і засваенню вучнямі. Вочны тур прадугледжваў правядзенне адкрытых майстар-класаў па адзінай тэме: «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйнай практыцы педагога». У ім прыняло ўдзел 6 настаўнікаў з устаноў адукацыі Маларытчыны. Сваім вопытам работы прымянення ІКТ з калегамі дзяліліся: Неля Шпетная (раённая гімназія, біялогія), Вячаслаў Пацук (хімія, Лукаўская СШ), Ала Аўдзяюк (біялогія, Ланская СШ),  Галіна Міхалюк (матэматыка, СШ №2), Людміла Ярмашук (беларуская літаратура, СШ №2), Вікторыя Астапук (пачатковыя класы, СШ №1).

   -Журы ўлічвала  пры падвядзенні  вынікаў і накіраванасць праектавання ўрока на пазначаныя вучэбнай праграмай патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў па тэме і на дасягненне запланаваных мэт урока, - гаворыць Аксана Краўчанка, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета. - Улічвалася таксама і эфектыўнасць арганізацыі педагагічнай дзейнасці: структура ўрока, яго арганізаця, змест, выкарыстанне метадаў, прыёмаў і форм рэалізацыі зместу, работа вучняў на ўроку і інш. Конкурс пераканаў, што многія педагогі раёна сістэматычна прымяняюць на сваіх уроках інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі. Гэта, безумоўна, спрыяе павышэнню якасці адукацыі, робіць урок больш эфектыўным, цікавым, запамінальным.

   -Выкарыстанне  ІКТ дае мне магчымасць відазмяніць працэс навучання ў цэлым, - кажа Неля Шпетная, - рэалізаваць яго асобасна арыентаваную мадэль, дае магчымасць інтэнсіфікаваць заняткі і арганізаць самастойную работу вучняў. Інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі на маіх уроках геаграфіі і біялогіі дапамагаюць зрабіць    працэс  навучання  больш  выніковым.  Яны спрыяюць  вучыць  так,  што  дзіцяці  хочацца вучыцца самому.

                                                         Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: майстар-клас па прымяненні інфармацыйных тэхналогій выклікаў цікавасць у многіх педагогаў.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта