Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.12.2014

Алімпіядныя лідары

Завяршыўся другі этап рэспубліканскіх алімпіяда сярод вучняў 8-11 класаў. У іх сёлета прыняло ўдзел 533 вучні. 

   Завяршыўся другі этап рэспубліканскіх алімпіяда сярод вучняў 8-11 класаў. У іх сёлета прыняло ўдзел 533 вучні. Па 16 вучэбных прадметах кожны з іх мог прадэманстраваць свае веды, уменні, навыкі, інтуіцыю і лагічнае мысленне.

   Па выніках правядзення інтэлектуальных спаборніцтваў вызначана для ўзнагароджвання 107 вучняў: 35 – дыпломамі І ступені, 36 – дыпломамі ІІ ступені, 36 – дыпломамі ІІІ ступені. Высокі ўзровень ведаў пацвердзілі вучні раённай гімназіі.  У агульнакамандным заліку ў іх 43 дыпломы. У скарбонцы СШ №2 – 11 дыпломаў. На трэцяй прыступцы – вучні Олтушскай СШ (9). Па 7 дыпломаў на рахунку вучняў Ланской і Лукаўская СШ.

   Большасць вучняў прымала ўдзел у алімпіядзе па адным прадмеце, але сярод іх ёсць і тыя, хто правяраў свой узровень ведаў па некалькіх. Выніковым стала выступленне на раённым этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд для трох вучняў. Ангеліна Ярмашук (10 «А» клас раённая гімназія) стала лепшай на інтэлектуальных спаборніцтвах па матэматыцы, рускай мове і літаратуры, фізіцы. Акрамя таго, Ангеліна атрымала дыплом ІІ ступені па англійскай мове. Андрэй Афанасенка, дзсяцікласнік з Гвозніцкі д/с – СШ,  заняў першыя месцы на раённай алімпіядзе па гісторыі, геаграфіі, краязнаўству, а Арцём Пацяюк (Дарапеевіцкі д/с – СШ, 11 клас)  - па хіміі, біялогіі і геаграфіі.

***

-Ангеліна, які твой любімы прадмет?

-Многія прадметы мне падабаюцца, нелюбімых няма. У вольны час чытаю мастацкую літаратуру. Перавагу аддаю  творам класічнай літаратуры.

-А кім хочаш стаць?

-Яшчэ дакладна не вызначылася. Аднак, атрымліваць вышэйшую адукацыю буду, напэўна, у  адной са сталічных ВНУ.

-Ангеліна,  а сёлетнія перамогі на  раённых алімпіядах першыя ў цябе?

-Не, у іх прымаю ўдзел з 4 класа і кожны год заваёўваю прызавыя месцы па розных прадметах.

-Перамагчы на алімпіядзе імкнецца кожны, аднак не кожны можа стаць пераможцам. Як стаць лепшым сярод роўных?

-Напэўна, канкрэтна пастаўленая мэта, штодзённая праца, падтрымка бацькоў і дапамога настаўнікаў, якія ў любы момант гатовы адказаць на ўсе пытанні, якія ўзнікаюць. Алімпіяда дала мне магчымасць яшчэ раз упэўніцца ў сваіх ведах.

                                                       Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Арцём Пацяюк, Ангеліна Ярмашук і Андрэй Афанасенка, трохразовыя пераможцы раённых алімпіяд.

Фота аўтара.

Разделы сайта