Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.12.2014

Экскурсія — ад дэпутата парламента

Снежань 2014г. для 12 вучняў з раённай гімназіі і 12 – з Хаціслаўскай СШ стаў адным з самых запамінальных месяцаў года. 

   Снежань 2014г. для 12 вучняў з раённай гімназіі і 12 – з Хаціслаўскай СШ стаў адным з самых запамінальных месяцаў года. Яны, вучні, 10-11 класаў, выдатнікі вучобы, актывісты, спартсмены пабывалі на аднадзённай інфармацыйнай экскурсіі ў Мінску. Гэта стала магчымым, дзякуючы Уладзіміру Пузырэўскаму, старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

   Юнакі і дзяўчаты наведалі  экспазіцыю, прысвечаную 15-годдзю Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Авальную залу, прысутнічалі на пасяджэнні Палаты і ўвачавідкі назіралі за работай дэпутацкага корпуса ў час прыняцця заканатворчых рашэнняў.

   Уладзімір Іванавіч расказаў аб месцы і ролі Парламента ў палітычным жыцці краіны, пра склад дэпутацкага корпуса, структуру і дзейнасць беларускага Парламента, яго ўнутраную арганізацыю, працэдуру падрыхтоўкі праектаў законаў, сумесных пасяджэннях абедзвюх палат Парламента, аб працы дэпутатаў у выбарчых акругах, іх паўнамоцтвах. Размова з Уладзімірам Пузырэўскім працягвалася амаль гадзіну. У маларытчан узнікалі розныя  пытанні. Уладзімір Іванавіч падрабязна  адказваў на іх, прыводзячы шматлікія прыклады ў якасці пацвярджання сваіх думак. Напрыканцы сустрэчы юнакі і дзяўчаты змаглі пабываць у рабочым кабінеце парламентарыя.

   

Затым маларыцкія школьнікі наведалі Беларускі  дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які быў урачыста адкрыты  2 ліпеня 2014г. Яны даведаліся, што ў 10 экспазіцыйных залах, які размяшчаюцца паводле храналогіі ваенных дзеянняў, знаходзіца звыш 8 тысяч музейных прадметаў  і навукова-дапаможных матэрыялаў. Фонды музея складаюцца з 28 калекцый і налічваюць больш за 144 адзінкі захоўвання. Гэта  фотаздымкі, дакументы,  пісьмы і асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны… Вялікую зацікаўленасць у юнакоў і дзяўчат выклікала ваенная тэхніка (танкі, грузавыя аўтамабілі, а таксама самалёты, якія параць у прасторы залы. Вучні былі настолькі ўражаны убачаным, што яшчэ доўга прыглядаліся да экспанатаў. Экспазіцыі, інсталяцыі музея як бы наглядна пераносяць у ваеннае мінулае, напрыклад, у эпіцэнтр аперацыі «Баграціён», спрыяюць стаць сведкам разгрому групы армій «Цэнтр». Зрокава ўявіць падзеі мінулай вайны дапамагаюць і разнастайныя тэхнічныя сродкі: iнфакiёскi, відэаэкраны, праектары…

   Для маларытчан таксама была арганізавана пешшая прагулка па Мінску, маршрут якой праходзіў па Александраўскім скверы каля Адміністрацыі Прэзідэнта РБ, Дома афіцэраў, Палаца Рэспублікі…  

Уражанянні ад экскурсіі дзеляцца яе ўдзельнікі.

   -Мне больш за ўсё запомнілася зала № 3 «Дарога вайны», - гаворыць Віктар Сезік, вучань 10 «В» класа раённай гімназіі. - У ёй знаходзяцца ўзоры ўзбраення і тэхнікі. Яны дэманструюць, як на парцягу ўсяго перыяду вайны  наша армія паступова нарошчвала сваю магутнасць, паказваючы перавагу  над ворагам. Наведаўшы музей, я на свае вочы ўпершыню ўбачыў тое, пры дапамозе чаго кавалася наша перамога: аўтамабілі ГАЗ-АА і ЗІС-5В, танкі Т-34-76 і ІС-2,  а таксама знакамітую «Кацюшу» - БМ-13, самалёт По-2 (У-2), які называлі «нябесны ціхаход».

   -Я пад уражаннем ад наведвання залы № 5 музея, - расказвае Ірына Хевук, вучаніца 11 класа Хаціслаўскай СШ. - Яна расказвае пра карэнны пералом ў ходзе вайны і савецкі тыл. Маршрут пачынаецца з тэмы «Франтавы друк», дзе расказваецца пра ролю армейскага друку для дасягнення карэннага пералому ў вайне. Не пакідаюць абыякавым інсталяцыі «Штурмавая група ў Сталінградзе», «Фарсіраванне Дняпра», «Франтавы медсанбат». Доўга я стаяла  ля вітрыны, дзе прадстаўлена зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны. Шмат роздумаў выклікаюць фотаздымкі, якія знаходзяцца ў раздзеле «Франтавое жыццё і побыт». Яны расказвааюць пра тое, чым жылі, пра што думалі, перажывалі, марылі людзі на вайне.

   -На ўроках грамадазнаўства не раз заходзіла размова пра парламент, яго ролю ў жыцці кожнага грамадзяніна, законы, якія прымае вышэйшы заканадаўчы орган краіны, - кажа Дар'я Цёмкіна, вучаніца 10 «Б» класа раённай гімназіі. - У мяне была мара пабываць там. Сёння яна збылася. Нават не верыцца, што ў Авальнай зале я нават пастаяла за трыбунай, за якой выступаюць не толькі дэпутаты, але і міністры краіны.

***

   Юнакі і дзяўчаты, што пабывалі ў Мінску, выказваюць шчырую падзяку Уладзіміру Пузырэўскаму, дэпутату па Белавежскай выбарчай акрузе № 8, а таксама Казіміру Лапічу, старшыні Маларыцкага райвыканкама, за цікавую і пазнавальную  інфармацыйную экскурсію.

                                                              Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: вучні раённай гімназіі і Хаціслаўскай СШ падчас экскурсіі ў Авальную залу і  музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (г.Мінск).

Фота аўтара.

              

Разделы сайта