Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.12.2014

Да вучняў – з падарункамі

Уладзімір  Пузырэўскі, старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у аўторак сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў

  Уладзімір  Пузырэўскі, старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у аўторак сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў дзвюх устаноў адукацыі Маларытчыны - раённай гімназіі і Хаціслаўскай СШ. Нагодай для гэтага стала ўзнагароджанне пераможцаў акцыі «Гарызонты цяперашняга – арыенціры на будучыню», якая праводзілася па ініцыятывеУладзіміраІванавіча.

   11 снежаня2014г. 12 вучняў з раённай гімназіі і 12 Хаціслаўскай СШ  пабывалі на аднадзённай інфармацыйнай экскурсіі ў Мінску. Падчас знаходжання ў парламенце краіны Уладзімір Пузырэўскі прапанаваў напісаць  сачыненні, падзяліцца ў іх сваімі ўражаннямі, назіраннямі, меркаваннямі, думкамі ад убачанага, пачутага і перажытага. Вучні на гэта з ахвотаю адгукнуліся. Лепшыя сачыненні ад  дзвюх устаноў адукацыі былі накіраваны ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама. Журы ўважліва прачытала прадстаўленыя сачыненні і адабрала 2 лепшыя.

   У раённай гімназіі Пісьмовую падзяку і планшэт за першае месца з рук Уладзіміра Пурызэўскага атрымала Ангеліна Ярмашук, вучаніца 10 «А» класа. У Хаціслаўскай СШ за другое месца Пісьмовую падзяку і ручку Parker Уладзімір Іванавіч  урачыста ўручыў Тамары Макарук, вучаніцы 10 класа.

  І ў раённай гімназіі, і ў Хаціслаўскай СШ сустрэча з дэпутатам прайшла цікава, запамінальна і эмацыянальна. Уладзімір Пузырэўскі яшчэ раз акцэнтаваў увагу старшакласнікаў на тым, што неабходна ставіць мэты ў жыцці і  імкнуцца іх дасягаць сваімі ведамі, стараннай і ўпартай  працай. Уладзімір Іванавіч падкрэсліў, што толькі той чалавек шчаслівы, хто запатрабаваны ў грамадстве і можа сябе праявіць, рэалізаваць у той ці іншай сферы дзейнасці. Працаваць на карысць Радзімы, для яе росквітку, дабрабыту  -  ці не гэта адзін з самых ганаровых абавязкаў чалавека.

   У час сустрэчы размова таксама зайшла і аб  месцы, ролі роднага краю ў жыцці кожнага чалавека.

   Вучні выказалі  шчырую падзяку Уладзіміру Пузырэўскаму за магчымасць наведаць экспазіцыю, прысвечаную 15-годдзю Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Авальную залу, прысутнічаць на пасяджэнні Палаты і ўвачавідкі назіраць за работай дэпутацкага корпуса ў час прыняцця заканатворчых рашэнняў.

                                                      Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Уладзімір Пузырэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, уручае планшэт Ангеліне Ярмашук, вучаніцы 10 «А» класа раённай гімназіі.

Фота аўтара.

 

Разделы сайта